"Прывітанне, Куба!"
28.9.2016 - 1 хв чытання
Абноўлена: 26.9.2021
Ці ведаеце вы, што Куба — адна з краін з найбольш абмежаваным доступам да інтэрнэту ў свеце? Хатні доступ да інтэрнэту забаронены, і хоць урад адкрывае ўсё больш грамадскіх кропак WiFi, яны каштуюць 2$ за гадзіну, што на Кубе складае адну дзясятую частку месячнага заробку. Нават тады карыстальнікі не могуць вольна карыстацца сецівам — яны знаходзяцца пад урадавым наглядам, а антыўрадавыя вэб-сайты заблакіраваныя. Хуткасць інтэрнэту надзвычай нізкая.
У гэтым месяцы Psiphon быў у Маямі на Cuba Internet Freedom Forum, канферэнцыі для абмеркавання і абмену ідэямі, ацэнкі бягучага стану інтэрнэту на Кубе і пошуку спосабаў падтрымкі яго развіцця.
Раскажыце ўсім сваім кубінскім сябрам, што Psiphon дапаможа ім атрымаць доступ да адкрытага вольнага інтэрнэту!